На лаве падсудных апынуўся 23-гадовы жыхар Брэста, якому інкрымінаваны замах на незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу наяўных грашовых сродкаў у буйным памеры. Акрамя канфіскацыі часткі грошай маладому чалавеку прысудзілі вялікі штраф.

Читайте "Першы" в:

У Брэсце вынесены прысуд за спробу перавезці праз мяжу 65 тысяч еўра. Высветлілася, што гісторыя адбылася ў снежні 2023 года. Тады мясцовы жыхар па просьбе трэцяй асобы меў намер перамясціць буйную суму валюты

23-гадовы жыхар Брэста ехаў з Беларусі ў Польшчу праз пункт мытнага кантролю “Варшаўскі мост”. За мяжой малады чалавек збіраўся набыць аўтамабіль.

“Для ўтойвання валюты абвінавачаны раздаў сваім чатыром спадарожнікам па 9 тысяч еўра, а астатнія пакінуў сабе, у тым ліку схаваў грошы пад рамень штаноў”, — распавялі у транспартнай пракуратуры

Падчас правядзення аперацый мытнага кантролю схаваныя сродкі — агулам 65 тысяч еўра – знайшлі. На жыхара Брэста завялі справу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса

Справа разглядалася ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Абвінавачанаму прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 550 базавых велічыняў (22 тысячы рублёў).

Частку валюты ў адпаведнасці з артыкулам 46-1 Крымінальнага кодэкса, канфіскавалі ў даход дзяржавы. У судзе нагадалі, што без дэкларавання можна вывозіць праз мяжу грашовыя сродкі ў суме 10 тысяч долараў у эквіваленце.

Прысуд не ўступіў у законную сілу: ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Чытайце таксама:

На границе в Бресте украинка спрятала в машине 42 тысячи долларов