У Брэсце вынесены прысуд за спробу перавезці праз мяжу 65 тысяч еўра. Высветлілася, што гісторыя адбылася ў снежні 2023 года. Тады мясцовы жыхар па просьбе трэцяй асобы меў намер перамясціць буйную суму валюты
23-гадовы жыхар Брэста ехаў з Беларусі ў Польшчу праз пункт мытнага кантролю “Варшаўскі мост”. За мяжой малады чалавек збіраўся набыць аўтамабіль.
“Для ўтойвання валюты абвінавачаны раздаў сваім чатыром спадарожнікам па 9 тысяч еўра, а астатнія пакінуў сабе, у тым ліку схаваў грошы пад рамень штаноў”, — распавялі у транспартнай пракуратуры
Падчас правядзення аперацый мытнага кантролю схаваныя сродкі — агулам 65 тысяч еўра – знайшлі. На жыхара Брэста завялі справу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса
Справа разглядалася ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Абвінавачанаму прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 550 базавых велічыняў (22 тысячы рублёў).
Частку валюты ў адпаведнасці з артыкулам 46-1 Крымінальнага кодэкса, канфіскавалі ў даход дзяржавы. У судзе нагадалі, што без дэкларавання можна вывозіць праз мяжу грашовыя сродкі ў суме 10 тысяч долараў у эквіваленце.
Прысуд не ўступіў у законную сілу: ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Чытайце таксама:
На границе в Бресте украинка спрятала в машине 42 тысячи долларов