Выцінанкай называюць традыцыйнае мастацтва выразаньня з паперы, якое распаўсюджана ў Беларусі. Першапачаткова яна выкарыстоўвалася выключна ў цэрквах, але цяпер ужываецца ў розных абставінах. І вось гэты від мастацтва атрымаў сусветнае прызнанне.

Читайте "Першы" в:

Міжурадавы камітэт ЮНЭСКА (UNESCO) у пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключыў беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Пра гэта стала вядома 4 снежня 2024 года па выніках чарговай сесіі ЮНЭСКА, што адбылася ў Парагваі.

Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы

Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, атрымала шырока распаўсюджанне ў Беларусі. Гэтае рамяство вядома яшчэ з XVI стагоддзя, а сёння набывае другое дыханне. Яно таксама з’яўляецца неад’емнай часткай народных святаў.

Зараз выцінанку можна пабачыць падчас ўпрыгожваньня дамоў, кавярняў і офісаў. А яшчэ яна вельмі папулярная ў дызайне друкаванай прадукцыі — напрыклад, календароў і паштовак. Таксама выцінанка ўжываецца ў тэатральных дэкарацыях і грамадзкіх месцах.

Рамеснікі выкарыстоўваюць розныя спосабы атрымання з паперы: ад выразання простых сімэтрычных кампазыцыяў нажніцамі да камбінавання складаных дэталяў з дапамогай нажніц і стамескі.

“Сёння выцінанка выконвае комплекс унівэрсальных функцыяў, у тым ліку выхаваўчую, эстэтычную і камунікатыўную”, — гаворыцца на сайце UNESCO.

Выцінанка становіцца ўсё больш крэатыўнай: арнаменты пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца як элемент адзення. Сучасная выцінанка ахоплівае мноства тэм, якія адлюстроўваюць беларускі лад жыцця, гісторыю, міфалогію, звычаі і вераванні, сельскі і гарадскі побыт. У Беларусі людзі розных узростаў імкнуцца авалодаць гэтым даступным, але прыгожым рамяством. Так працягваецца старажытная традыцыя выразання з паперы.

У Беларусі людзі розных узростаў імкнуцца авалодаць гэтым даступным, але прыгожым рамяством.

У 2021 годзе мастацтва выцінанкі атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў Беларусі. На той час у краіне гэтым рамяством валодалі каля ста майстроў: 11 з іх мелі званне народнага майстра.

Пасля гэтага Міністэрства культуры вырашыла намінаваць беларускую выцінанку ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. З уключэннем выцінанкі у згаданым спісе прысутнічаюць ўжо шэсць беларускіх элементаў. Раней былі ўключаны:

  • святочны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна (2009);
  • “Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна (2018);
  • “Юр’еўскі карагод” у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна (2019);
  • культура бортніцтва (2020);
  • Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні” (2022).