У Беларусі жадаюць пабудаваць яшчэ адну заставу на мяжы з Украінай

Да кастрычніка 2025 года ў Беларусі плануюць пабудаваць новую памежную заставу ў Брэсцкай вобласці. Адпаведны тэндэр з'явіўся на сайце дзяржаўных закупак: працы ацанілі больш чым за 7,5 мільёна долараў.

Памежную заставу ў вёсцы Ласіцк Пінскага раёна плануюць сёлета пабудаваць на беларуска-украінскай мяжы. Паводле звестак на сайце дзяржаўных закупак, на будаўніцтва заставы хочуць выдаткаваць 24 715 436 рублёў. Згодна з дакументамі, работы плануюць пачаць ужо ў маі, а скончыць у кастрычніку 2025 года.

Па стане на 2019 год, у вёсцы Ласіцк пражывала 439 чалавек. За шэсць кіламетраў на поўдзень ад яе праходзіць мяжа з Украінай.

Памежная застава — асноўны падраздзел памежных войскаў, які ўваходзіць у склад памежнага атраду або камэндатуры. Застава выконвае задачы беспасярэдняй і бесперапыннай аховы пэўнага ўчастку дзяржаўнай мяжы.

Апошнім часам Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі рэгулярна адкрывае новыя або рэканструяваныя памежныя заставы на поўдні.

Так, 16 снежня 2023 года адкрылі заставу «Альманы» Пінскага памежнага атрада. На пачатку лютага сёлета ў Іванаўскім раёне з’явіўся комплекс памежнай заставы «Махро». Яшчэ адзін аб’ект — заставу «Баравое» ў Лельчыцкім раёне – адкрылі 14 сакавіка на ўчастку Мазырскага памежнага атрада. Яе будаўніцтва пачалося ў 2022 годзе ў рамках праграмы «Удасканаленне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы».

Recent Posts

В Дрогичинском районе мужчина убегал от ГАИ на мопеде, а потом пешком

21 декабря около 20:10 часов в аг. Осовцы Дрогичинского района сотрудники ГАИ заметили мужчину, который…

25.12.2024

Пособия для семей с детьми: что изменится с 2025 года

Правительство Республики Беларусь утвердило изменения в системе государственных пособий для семей, воспитывающих детей. Об этом…

24.12.2024

МАЗ представил электрический мусоровоз

Минский автомобильный завод презентовал свою новинку — электрический мусоровоз МАЗ-692Е55. Эта техника была продемонстрирована московской…

24.12.2024

В Брестской области временно не нужно будет платить сбор за пересечение границы

С 1 по 31 января 2025 года в Брестской области временно прекращается взимание местного сбора…

24.12.2024

В Берёзовском районе столкнулись грузовики, а в Кобринском сбили велосипедиста

24 декабря 2024 года около 08:40 часов в Берёзовском районе произошло ДТП с участием двух…

24.12.2024

Родителям на утреннике снимать детей можно, а публиковать в соцсетях нельзя, если…

Так было заведено, что в детских садиках на утренниках, в школах на линейках и различных…

24.12.2024