На які ўраджай збожжа разлічваюць у 2024 годзе ўлады Беларусі? Пра гэта міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ распавёў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”. Ён выказаўся наконт планаў на ўраджай збожжавых, а таксама іншых культур сёлета.
Паводле слоў Бартоша, цяпер у рэгіёнах Беларусі вядзецца сяўба ранніх яравых культур. Яе павінны скончыць да 10-15 красавіка, а асноўную сяўбу плануецца завяршыць да 9 мая. Пры гэтым міністр паведаміў, якая задача пастаўлена перад беларускімі аграрыямі ў гэтым годзе. На дадзены момант гаворка ідзе пра тое, каб сабраць як мінімум 9,1 мільёна тон збожжа.
Варта нагадаць пра афіцыйныя дадзеныя Мінсельгасхарча, якія тычыліся валавага збора збожжавых і зернебабовых культур у 2023 годзе. Пасля дапрацоўкі ўраджай склаў 7,665 мільёна тон. Гэта на 1 мільён тон менш, чым было годам раней.
В Беларуси недобрали больше миллиона тонн зерна, зато есть прибавка по кукурузе
Каб не сапсаваць агульны вынік, да зернявых чыноўнікі запісвалі рапс, аднак усё ж прызналі, што ўраджай атрымаўся слабы.
Міністр таксама адзначыў пра планы на іншыя сельгаскультуры. У 2024 годзе збіраюцца забеспечыць сыравінай усе айчынныя прадпрыемствы, што перапрацоўваюць цукровыя буракі. Таму ўраджай гэтай культуры павінен скласці 5,1-5,2 мільёна тон. Масласемян рапсу ў Беларусі плануюць сабраць прыкладна 1,15 мільёна тон.
Кіраўнік Мінсельгасхарча звярнуў увагу на важнасць задачы па забеспячэнні жывёлагадоўчай галіны кармамі. Паводле яго словаў, гэта ўплывае на тое, каб не было падзяжу ската. Па планах на кожную галаву жывёлы трэба 32 цэнтнера кармоў.
“Умовы надвор’я спрыяльныя — ранняя вясна, гэта нам дазволіць рана ўвайсці ў нарыхтоўку кармоў і забяспечыць аб’ём”, — заявіў Сяргей Барташ.
Кукурузай у Беларусі сёлета засеяць звыш 1,2 мільёна гектараў. З атрыманага ўраджаю 270-275 тысячы тон сыдзе ў засекі, а астатняе — на корм жывёле.
Месяц таму віцэ-прэм’ер Беларусі Леанід Заяц, які курыруе аграпрамысловы комплекс, прыводзіў іншыя лічбы. Ён заявіў, што сёлета ў краіне плануецца сабраць не менш як 10 мільёна тон збожжавых і зернебабовых з кукурузай і рапсам. Ураджай рапса павінен скласці не менш за 1 мільён тон.а:
Чытайце таксама:
Убыточных предприятий в сельском хозяйстве Беларуси стало больше