Рэйсавы аўтобус з Брэста ў Жабінку будзе заязджаць у аэрапорт. Такія змены прадугледжаны ў сувязі з арганізацыяй авіярэйсаў “Масква — Брэст – Масква”. Самалёт “Белавія” павінен пачаць палёты па гэтым маршруце з 3 красавіка 2024 года.
Такім чынам на гарадскім аўтобусным маршруце №77 “Брэст — Жабінка” можна будзе дабрацца ў аэрапорт. Пакуль гэты заезд будзе толькі па серадах і суботах (у прамым і зваротным напрамку). Менавіта ў гэтыя дні тыдня будуць выконвацца авіярэйсы.
У працоўныя дні адпраўленне аўтобуса з аўтавакзала ў Брэсце 8:50, 14:34, 18:00, 20:20. Заезд у аэрапорт (у напрамку Жабінкі) – 15:14. Адпраўленне з “АК Жабінка” у 6:40, 10:30, 16:20. Заезд у аэрапорт (у напрамку Брэста) — 16:57.
У выходныя дні адпраўленне аўтобуса з Брэста з аўтавакзала ў 8:50, 14:34, 18:00. Заезд у аэрапорт (у напрамку Жабінкі) – 15:14. Адпраўленне з “АК Жабінка” у 6:40, 10:30, 16:20. Заезд у аэрапорт (у напрамку Брэста) — 16:57.
Адзначаныя тлустым шрыфтам рэйсы будуць выконвацца з заездамі ў аэрапорт «Брэст» толькі ў сераду і суботу.
Пра вылеты з Брэста з Маскву распавядалася раней. У прыватнасці, вылеты з Масквы запланаваны 13:45 (прылёт у Брэст у 15:40). Вылет з Брэста паводде раскладу — ў 16.35, а прылёт у Маскву ў 18.20. У расійскую сталіцу самалёт будзе прылятаць у аэрапорт “Шарамецьева”.