Акцыю “Культурная сталіца Беларусі” ладзяць у краіне з 2010 года, а яе мэтай пазначана папулярызацыя дасягненняў нацыянальнай культуры, прэзентацыя самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў, а таксама іх турыстычнай прывабнасці.

Читайте "Першы" в:

Культурнай сталіцай Беларусі абралі горад Іванава у Брэсцкай вобласці: праўда, будзе гэта ў 2025 годзе. Рашэнне было прынята 28 сакавіка 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас калегіі Міністэрства культуры.

Паведамляецца, што сярод прэтэндэнтаў на ганаровае званне былі таксама гарады Паставы, Рагачоў, Масты і Салігорск. Усе яны рабілі ўласныя прэзентацыі, па выніках якіх абвесцілі рашэнне: яно было на карысць Іванава.

У Міністэрстве культуры лічаць, што гэта ўнікальная магчымасць яскрава прадставіць сацыяльна-эканамічны і культурны патэнцыял райцэнтра. Таксама можна ўмацаваць станоўчы імідж, забяспечыць турыстычную прывабнасць, пазітыўны настрой сярод жыхароў рэгіёна.

Рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца Беларусі”» ладзіцца з 2010 года. Яна ставіць на мэце папулярызацыю дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыю мясцовай грамадскай ініцыятывы. На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы. Таксама арганізуюцца мастацкія выставы і кірмашы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых улад.

Гістарычна да пачатку правядзення акцыі нефармальнае званне культурнай сталіцы Беларусі належыла гораду Віцебску. У студзені 2010 года культурнай сталіцай краіны быў афіцыйна аб’яўлены старажытны горад Беларусі — Полацк. Пасля гэтага штогод Міністэрствам культуры кожны год вызначаўся новы прэтэндэнт. Вось хто атрымліваў гэтае ганаровае званне раней:

2010 – Полацк

2011 – Гомель

2012 – Нясвіж

2013 – Магілёў

2014 – Гродна

2015 – Брэст

2016 – Маладзечна

2017 – Бабруйск

2018 – Наваполацк

2019 – Пінск

2020 – Ліда

2021 – Барысаў

2022 – Орша

2023 – Слуцк

2024 – Бялынічы