Беларуская выцінанка трапіла ў сусветны Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Выцінанкай называюць традыцыйнае мастацтва выразаньня з паперы, якое распаўсюджана ў Беларусі. Першапачаткова яна выкарыстоўвалася выключна ў цэрквах, але цяпер ужываецца ў розных абставінах. І вось гэты від мастацтва атрымаў сусветнае прызнанне.
Міжурадавы камітэт ЮНЭСКА ўключыў беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Пра гэта стала вядома 4 снежня 2024 года па выніках чарговай сесіі ЮНЭСКА, што адбылася ў Парагваі.
Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, атрымала шырока распаўсюджанне ў Беларусі. Гэтае рамяство вядома яшчэ з XVI стагоддзя, а сёння набывае другое дыханне. Яно таксама з’яўляецца неад’емнай часткай народных святаў.
Зараз выцінанку можна пабачыць падчас ўпрыгожваньня дамоў, кавярняў і офісаў. А яшчэ яна вельмі папулярная ў дызайне друкаванай прадукцыі — напрыклад, календароў і паштовак. Таксама выцінанка ўжываецца ў тэатральных дэкарацыях і грамадзкіх месцах.
Рамеснікі выкарыстоўваюць розныя спосабы атрымання з паперы: ад выразання простых сімэтрычных кампазыцыяў нажніцамі да камбінавання складаных дэталяў з дапамогай нажніц і стамескі.
“Сёння выцінанка выконвае комплекс унівэрсальных функцыяў, у тым ліку выхаваўчую, эстэтычную і камунікатыўную”, — гаворыцца на сайце UNESCO.
Выцінанка становіцца ўсё больш крэатыўнай: арнаменты пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца як элемент адзення. Сучасная выцінанка ахоплівае мноства тэм, якія адлюстроўваюць беларускі лад жыцця, гісторыю, міфалогію, звычаі і вераванні, сельскі і гарадскі побыт. У Беларусі людзі розных узростаў імкнуцца авалодаць гэтым даступным, але прыгожым рамяством. Так працягваецца старажытная традыцыя выразання з паперы.
У 2021 годзе мастацтва выцінанкі атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў Беларусі. На той час у краіне гэтым рамяством валодалі каля 100 майстроў: 11 з іх мелі званне народнага майстра Беларусі.
Пасля гэтага Міністэрства культуры вырашыла намінаваць беларускую выцінанку ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. З уключэннем выцінанкі у згаданым спісе прысутнічаюць ўжо шэсць беларускіх элементаў. Раней былі ўключаны:
В Беларуси, пока ещё в тестовом режиме, начали выпускать электрические минивэны. И речь не о…
Из-за возгорания в жилом доме были повреждены деревянные стены. Справиться с огнём сотрудники МЧС смогли…
В Беларуси решили установить не только установить ценник за оказание платных медицинских услуг, но и…
Рыбалка для одного из жителей Лунинецкого района закончилась трагически. Забрасывая удочку вблизи линии электропередачи, мужчина…
Полнейшая ахинея получается, когда сапоги начинает точить пирожник, а пироги печь – сапожник. Или, как…
Многие люди в осенне-зимний период сталкиваются с вялостью и отсутствием жизненной энергии. Начиная с осени,…
Мы используем файлы cookies.