14 лістапада 2024 года адкрываецца чарговая выстава “Брэстчына этнаграфічная: Кобрынскі і Жабінкаўскі край”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены прадметы з фондаў музея, якія адлюстроўваюць самабытныя асаблівасці рэгіёнаў.
На выставе можна будзе пазнаёміцца з традыцыйнымі касцюмамі Кобрынскага строю, рэканструкцыяй касцюма Лелікаўскай свахі (з фондаў Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава), ручнікамі, посцілкамі, фатаграфіямі, прадметамі побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Экспазіцыю дапоўняць саламяныя вырабы сучасных народных майстроў Валянціны Жолах (Кобрын) і Ірыны Коваль (Жабінка).
Выстава будзе працаваць да 12 студзеня 2025 года.