Месца для правядзення раённага свята “Журавіная асалода” выбрана невыпадкова. Вёска Альманы размешчана за 260 кіламетраў ад Брэста і за 20 кіламетраў ад Століна.
Але самае галоўнае – побач знаходзіцца ландшафтны заказнік “Альманскія балоты”. Гэта адна з самых папулярных трэрыторый для збору журавін.
Урачыстасці запланаваны 20 кастрычніка 2024 года і пачнуцца а 12 гадзіне. У праграме свята:
✅ кірамаш-дэгустацыя «Цуды на стале»
✅ гандлёвыя рады
✅ выстава прыстасаванняў для збору журавін
✅ выстава фотаработ «Жыццё на Альманскіх балотах»
✅ узнагароджванне лепшых збіральнікаў ягад і жыхароў вёскі
✅ выстава кампазіцый з выкарыстаннем лясных і балотных дароў «Волшебный миг природы»
✅ выстава-продаж лекавых балотных раслін «Зялёная аптэка»
✅ выставы народных майстроў «Клюквенная россыпь»
✅ розыгрыш латарэі «Балотны вінаград »
✅ атракцыёны гульні і забавы «Балотны перапалох»
✅ святочны канцэрт «Ягодный десерт»
✅ дыскатэка «От клюковки FM»