10 кастрычніка 2024 года Папа Рымскі Францішак прыняў адстаўку дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, завяршаючы яго амаль 25-гадовае біскупскае служэнне.

Читайте "Першы" в:

Біскуп Казімір нарадзіўся 5 мая 1945 года ў вёсцы Стараволя на Пружаншчыне. Яго вера сфармавалася яшчэ ў дзяцінстве, калі бацька вазіў яго на ровары ў касцёл у Кобрыне.

Нягледзячы на атэістычны ўплыў савецкай улады, Казімір захаваў сваю веру і прайшоў выпрабаванні падчас службы ў войску і працы на будоўлі ў Вільні. Там ён пазнаёміўся з дамініканамі, з якімі звязаў свой святарскі шлях. Тры гады ён чакаў дазволу на паступленне ў Рыжскую семінарыю. Аднак не марнаваў час, вучыўся нелегальна пад кіраўніцтвам ксяндза Вацлава Пянткоўскага.

Святарская дзейнасць біскупа

У 1981 годзе яго прынялі ў семінарыю, а ў 1984 годзе ён атрымаў святарскія пасвячэнні. Яго першай парафіяй стаў касцёл Святой Тройцы ў Ішкалдзі Баранавицкага раёна. Таксама абслугоўваў шмат іншых парафій – Юшкавічы, Гарадзішча, Сталавічы, Паланечка, Новы Свержань, Гарадзея, Карэлічы, Мір, Ганцавічы.

У 1992 годзе ён быў прызначаны Генеральным вікарыем для Пінскай дыяцэзіі. Адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканата і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.

Біскуп Казімір Велікаселец, падчас святочнай імшы ў баранавіцкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа. 14.09.2024. біскупа

Біскуп Казімір Велікаселец, падчас святочнай імшы ў баранавіцкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа. 14.09.2024. Фота BAR24.BY

На пасаду дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі дамініканін Казімір Велікаселец быў менаваны святым Янам Паўлам ІІ 6 мая 1999 года. 24 чэрвеня таго ж года прыняў біскупскае пасвячэнне ў Пінску. Галоўным пасвячаючым бісупам быў тагачасны Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк.

Пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту ў 2020 годзе яго паўнамоцтвы былі працягнуты яшчэ на два гады, а ў 2021 годзе Папа Францішак прызначыў яго Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.