Свята пройдзе 15 верасня 2024 года (пачатак з 11:00). Мерапрыемства скіравана на папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры і ладзіцца ўжо не першы год.
Імпрэза збірае аматараў і захавальнікаў фальклору і народных традыцый не толькі з Ляхавіцкага раёна, але і іншых мясцін. Наведаць свята можна бясплатна.
Сёлета у праграме:
🔹выступленне фальклорных калектываў
🔹майстар-клас па традыцыйных рамёствах
🔹экскурсія па палацавым комплексе
🔹дэгустацыя страў беларускай нацыянальнай кухні і шмат іншага
Грушаўка – гэта невялікая вёска ў Ляхавіцкім раёне, якую не так проста знайсці. Але менавіта сюды варта прыехаць, каб убачыць атмасферны маёнтак і ажурную пахавальню Рэйтанаў, шляхцічаў прускага паходжання, якія гарой стаялі за Вялікага княства Літоўскага.
Закладзена сядзіба Тадэвушам Дамінікам Рйэтанам яшчэ ў XVIII стагоддзі. Першапачаткова хата была каменнай, але наступныя ўласнікі яе перабудавалі.
Новы драўляны фасад з’явіўся пад канец XIX стагоддзя з высакаякаснага бруса на ранейшым падмурку. У 2020 годзе пачалася рэстаўрацыя маёнтка і зараз фасад ужо практычна адрамантаваны.