У сельгаспрадпрыемстве каля Брэста з-за халатнасці знішчылі 172 тоны угнаенняў. Пра факты безгаспадарлівасці стала вядома супрацоўнікам аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Брэсцкага РАУС. Аператыўнікі высветлілі, што гэта здарылася з ведама галоўнага агранома і кладаўшчыка. Яны не забяспечылі неабходную захаванасць 172 тон карбамідна-аміячнай сумесі, прызначанай для пасяўной кампаніі.
У выніку ўгнаенні былі знішчаны. Такім чынам, невыкананне ўскладзеных абавязкаў прывяло да прычынення ўрону арганізацыі на 113 тысяч рублёў.
У адносінах да службовых асобаў распачалі крымінальнаую справу. Яна заведзена за службовую халатнасць, якая пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.
Чытайце таксама:
Сколько и чего вырастили на полях в Брестской области в 2023 году?