Культурна-спартыўны фестываль “Вытокi. Крок да Алiмпу” арганізаваны ў Беларусі чацвёрты раз запар. На працягу летняга сезона ён ладзіцца ў кожным рэгіёне краіны: дзеля гэтага выбіраюць адзін з райцэнтраў.

Читайте "Першы" в:

У Брэсцкай вобласці вызначыліся, дзе адбудзецца фестываль “Вытокi” у 2024 годзе. Сёлета гэты праект завітае ў Пружаны, дзе маштабнае мерапрыемства запланавана на 6-8 чэрвеня. Падрабязная праграма “Вытокаў” з’явіцца пазней, але папярэдняя ўжо вядома.

У мінулыя гады культурна-спартыўны фестываль “Вытокi. Крок да Алiмпу” на Берасцейшчыне ладзілі у Кобрыне (2021), Століне (2022) і Баранавічах (2023). Галоўная мэта праекта — раскрыццё патэнцыялу рэгіёну праз спорт, культуру, навуку і адукацыю.

Культурна-спартыўны фестываль “Вытокi. Крок ды Алiмпу» аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў. На свяце ў кожным з гарадоў, дзе праходзіць фестываль, прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі. Будуць працаваць зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, пройдуць шматлікія майстар-класы і семінары.

На «Вытоках» кожны жадаючы можа пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёну. Свае працы прадэманструюць вядомыя беларускія майстры. Таксама ёсць магчымасць паспрабаваць сябе ў розных відах спорту ў “Алімпійскім квесце”. Яго пераможцы атрымаюць падарункі.

Арганізатары абяцаюць, што новы сезон спартыўна-культурнага свята будзе яркім. Падчас фестывалю прэзентуюць родныя брэнды і адбудуцца творчыя майстар-класы. Таксама запланаваны гастранамічныя конкурсы, забаўляльныя імпрэзы і шоу-праграма. Удзельнікаў чакае інтэлектуальны турнір, дыскатэка і маляўнічы феерверк.