Чырвоны Двор - ці не самае папулярнае месца адпачынку ля вады сярод жыхароў Брэста. У народзе яго называюць "брэсцкім морам". Камунальныя службы зараз займаюцца добраўпарадкаваннем пад'язных шляхоў да зоны адпачынку.
У Брэсце да купальнага сезона абнаўляюць пляж у зоне адпачынку Чырвоны Двор. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара — галоўны інжынер КУП «Брэсцкае дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства» Эдвард Сырэвіч.
“Устаноўлены дарожны тратуарны борт, у бліжэйшы час будзе выканана ўстройства асфальтабетоннага пакрыцця. Дарога будзе тупіковая: там зробяць разваротнае кальцо”, — расказаў Эдвард Сырэвіч у каментары для БЕЛТА.
Ён таксама адзначыў, што для гандлёвых аб’ектаў зробяць з бетоннай дробнаштучнай пліткі. Паралельна спецыялісты займаюцца работамі па ўладкаванні водазабеспячэння і электразабеспячэння зоны адпачынку. Чакаецца, што іх завершаць у маі 2024 года.
Затым усталююць душавыя кабіны і пітныя фантанчыкі. Камунальнікі вырабляюць таксама ценявыя падстрэшкі, лежакі, лаўкі, дзіцячую пляцоўку. У распараджэнні тых, хто адпачывае, будзе спартыўная пляцоўка. Тэрыторыю пляжа падсыпаюць свежым пяском: яго прывязуць каля 1 тысячы тон.
“Гэта зона адпачынку вельмі папулярная. На Чырвоны Двор прыязджае шмат людзей: адпачываюць, пякуць шашлыкі, купаюцца, загараюць. Цяпер будзе значна больш камфортна”, — адзначыў намеснік дырэктара Брэсцкага ДЭП.
Ён паабяцаў, што зменіцца і прыбярэжная паласа ў зоне адпачынку Чырвоны двор. Камунальнікі выдаляюць лішнюю расліннасць, аварыйныя дрэвы. У бліжэйшы час пачнуцца работы па абследаванні і ачыстцы акваторыі “брэсцкага мора”.
Напярэдадні купальнага сезона ў парадак прыводзяць і іншыя пляжы абласнога цэнтра. Там абнаўляюць малыя архітэктурныя формы і спартыўны інвентар, правяраюць сістэмы водазабеспячэння.
Чытайце таксама:
У Брэсцкай вобласці забараняюць купацца і плаваць на лодках
Соковые диеты могут быть вредны для здоровья, поскольку в подобных случаях организм не получает важных…
О трагедии в деревне Кривошин стало известно вечером 21 ноября 2024 года. Когда спасатели прибыли…
Россельхознадзор ввёл усиленный контроль пищевой продукции ряда белорусских предприятий. В их число попал Березовский комбинат…
Руководителям бюджетных организаций в Беларуси предоставлено право утверждать штатную численность работников в меньшем количестве, чем…
Погром устроил на почте утром 21 ноября 2024 года 39-летний житель агрогородка Рясно Дрибинского района…
История произошла в октябре 2024 года, когда, будучи пьяным, местный житель ударил кулаком по лицу…
Мы используем файлы cookies.