Галоўныя папраўкі ў закон «Аб крэдытных гісторыях» закранулі крыніцы фарміравання гэтых самых гісторый. Атрыманыя звесткі са згаданага дакумента ўплываюць на тое, ці дадуць грамадзяніну Беларусі грошы ў банку.

Читайте "Першы" в:

У Беларусі змянілі закон аб крэдытных гісторыях. Як сцвярджаецца ў афіцыйным паведамленні да дакумента, палажэнні закона «накіраваныя на павышэнне ўзроўню абароненасці суб’ектаў крэдытнай гісторыі ад ашуканскіх дзеянняў». Таксама ставіцца мэта прадухіліць нядобрасумленнае выкарыстанне крэдытных справаздач карыстальнікамі крэдытных гісторый.

Галоўныя папраўкі закранулі крыніцы фарміравання крэдытных гісторый. Да змены закона да іх адносіліся банкі, мікрафінансавыя арганізацыі (МФА) і лізінгавыя кампаніі. Менавіта яны перадаюць у Нацбанк звесткі па крэдытных і іншых дамовах, якія заключылі з грамадзянамі.

Зараз спіс пашырылі і ўключылі ў яго юрыдычных асоб, якія рэалізуюць тавары, работы, паслугі. Гэта тычыцца выпадкаў, калі робіцца на ўмовах адтэрміноўкі або растэрміноўкі аплаты. Напрыклад, гаворка ідзе пра буйныя анлайн-крамы (такія, як 21vek.by) і мабільных аператараў.

Распрацоўшчыкі паправак у закон лічаць, што гэта дазволіць больш дакладна ацэньваць крэдытаздольнасць беларусаў. У прыватнасці, будзе ўлічвацца нагрузка, якая мае дачыненне да даўгоў.

Правила выдачи кредитов обновили в Беларуси: что изменилось?

Пры гэтым у крэдытныя гісторыі не трапіць інфармацыя пра дамовы мікропазыкі. Так адбываецца, калі грамадзяне перадаюць ламбарду ў заклад рухомую маёмасць. Гэта звязана з тым, што даўгі па такіх мікрапазыках не аказваюць істотнага ўплыву на плацежаздольнасць грамадзян і іх крэдытныя рэйтынгі.

Новаўвядзенні закрануць і крэдытныя справаздачы. Па-першае, грамадзянін зможа забараняць Нацыянальнаму банку даваць справаздачу пра яго крэдытную гісторыю. Размова ідзе пра банкі, МФА, лізінгавыя фірмы, мабільных аператараў, арганізацыі гандлю.

Па-другое, цяпер сам грамадзянін можа атрымаць крэдытную справаздачу бясплатна два разы на год. Да паправак у закон гэта можна было зрабіць толькі адзін раз.

Чытайце таксама:

Для молодежи в Беларуси ввели изменения по получению льготных кредитов