У Беларусі завяршаецца ацяпляльны сезон. Так, у Брэсце гэта вырашылі зрабіць з 5 красавіка 2024 года. Адпаведнае рашэнне падпісаў старшыня гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі.
Адключэнне сістэм ацяплення спажыўцоў цеплаэнергіі будзе рабіцца паслядоўна. У першую чаргу адключаць прамысловыя і іншыя арганізацыі, грамадскія і адміністрацыйныя будынкі. Другая чарга застане агульнагарадскія лазні, тэатры, установы адукацыі (за выключэннем школьных і дзіцячых дашкольных устаноў). Таксама гэта тычыцца інтэрнатаў і жыллёвага фонду.
У апошнюю, трэцюю чаргу без цяпла застануцца гасцініцы, бібліятэкі, дзяржаўныя архівы, музеі, установы сацыяльнага забеспячэння. У гэтым жа спісе — медыцынскія, лячэбна-прафілактычныя, школьныя і дзіцячыя дашкольныя ўстановы адукацыі.
Але зусім не Брэст стаў першым горадам у Беларусі, дзе пачалі адключаць ацяпленне. З 2 красавіка батарэі перасталі грэць у прамысловых, грамадскіх і адміністрацыйных будынках Гродна і Магілева. А ў Гомелі ўвогуле гэта зроблена паступова, пачынаючы з 1 красавіка. Затое ў Мінску адключаць ацяпленне пакуль не плануецца з-за рэзкага пахаладання.
Рашэнне аб адключэнні ацяплення прымаюць абласныя, раённыя і гарадскія выканкамы. Пры гэтым павінны ўлічвацца прагнозы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.