Калі раней беларускія ўлады заявілі, што маюць намер пачаць выпуск айчынных ноўтбукаў у краіне, што распрацавалі на прадпрыемстве “Гарызонт”, дык цяпер замахнуліся на больш тэхналагічныя дасягненні.

Читайте "Першы" в:

У Беларусі плануюць распрацаваць айчынную аперацыйную сістэму, браўзэр і офісны пакет. Пра гэта заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. Паводле яго словаў, такое заданне было атрымана ад беларускага ўрада.

Міністр патлумачыў, навошта ствараюць сваю аперацыйную сістэму, сістэму забеспячэння асяроддзя віртуалізацыі, комплексу офісных праграм і вэб-браўзэра. Паводле меркавання Канстанціна Шульгана, гэта трэба “для забеспячэння стабільнай працы ўсіх уцягнутых у эканоміку арганізацый і якаснага жыцця для нашых грамадзян”.

Шульган прызнаў, што задача няпростая, але ў Беларусі распрацаваны план дзеянняў па стварэнні “лічбавага суверэнітэту”. Такі план і яго трэба выконваць.

“Наяўнасць уласнага сістэмнага праграмнага забеспячэння дазваляе быць незалежнымі ад імпартных рашэнняў і ўпэўненымі ў магчымасці яго самастойнага развіцця пад патрэбы нашай эканомікі”, — заявіў міністр.

У апошнія гады ў Беларусі назіраецца вялікае скарачэнне IT-спецыялістаў. Кампаніі згортвалі сваю працу ў краіне, а асобныя праграмісты і распрацоўшчыкі рэлакаваліся за мяжу самі.

Тым не менш, у 2022 годдзе было абвешчана, што на прадпрыемтве “Гарызонт” распрацавалі “беларускі ноўтбук”. Пазней адмслоўцы заўважылі, што гэтая распрацоўка вельмі падобная на кітайскі ноўтбук ITEL Spirit 2. Розніца – хіба што ў літары “H” на корпусе. Цана на беларускі аналаг таксама была амаль у паўтара разы вышэй. На той час ноўтбук ад “Гарызонта” (H-book 15 МАК4) каштаваў каля 1600 рублёў.

Чытайце таксама:

Житель Бреста пообещал собрать компьютер и присвоил много денег