Першы ў Беларусі беспілотны трактар BELARUS 3523i перададзены для правядзення навуковых даследаванняў Брэсцкаму дзяржаўнаму тэхнічнаму ўніверсітэту. Чакаецца, што менавіта студэнты БрДТУ распрацуюць праграмнае забепячэнне для навінкі ад Мінскага трактарнага завода.

Першы беларускі беспілотны трактар BELARUS 3523i трапіў да студэнтаў з Брэста: тут ён праходзіць выпрабаванні. Трактар-беспілотнік перадалі для навуковых даследаванняў у Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Чакаецца, што студэнты гэтай навучальнай установы распрацуюць для навінкі ад МТЗ праграмнае забеспячэнне.

Інавацыйная распрацоўка Мінскага трактарнага завода з’яўляецца сумесным прадуктам канструктараў МТЗ і вучоных Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук. Зараз трактар перададзены ў БрДТУдля правядзення навуковых даследаванняў. Як лічаць стваральнікі праекта, гэта будзе садзейнічаць павышэнню якасці і эфектыўнасці падрыхтоўкі кадраў для АПК. Такая падрыхтоўка адбываецца ў рамках рэалізацыі канцэпцыі “Індустрыя 4.0”.

Загадчык вучэбнай навукова-практычнай лабараторыі “Прамысловая робататэхніка” БрДТУ Валерый Касьянік распавёў, пра мэты праекта:

— Нам трэба будзе распрацаваць праграмнае забеспячэнне для функцыянавання падсістэм трактара з актыўным уцягваннем у гэты працэс студэнтаў. Праект мае на ўвазе вырашэнне цэлага комплексу складаных задач — ад навігацыі да бяспекі пры выкананні сельскагаспадарчых аперацый.

Распрацоўка праграмнага забеспячэння для распазнання рухомых і нерухомых аб’ектаў мае прыкладны змест пры выкананні сельскагаспадарчых работ стане. Яна будзе адной з першых практычных задач, што мусяць вырашаць ў Цэнтры кампетэнцый “Прамысловая робататэхніка і лічбавы інжынірынг”.