Categories: Здоровье

Кляшчы атакуюць Беларусь: як засцерагчыся?

У Беларусі з пачатку 2024 года медыкі ўжо зафіксавалі больш за 200 зваротаў людзей, што пацярпелі ад кляшчоў. Спецыялісты адзначаюць, што сёлета першыя кляшчы з'явіліся ў краіне вельмі рана.

Кляшчы атакуюць Беларусь: з пачатку 2024 года медыкі зафіксавалі больш за 200 зваротаў пацярпелых. Звесткі за люты-сакавік агучыла энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова. Паводле яе слоў, каля 44% выпадкаў прыпадае на лясы, каля 35% — на лецішчы.

Спецыялісты адзначаюць, што сёлета першыя кляшчы з’явіліся вельмі рана. На поўдні Брэсцкай вобласці іх заўважылі ўжо ў пачатку лютага. Летась у нашай краіне медыкі зафіксавалі больш за 31 тысячу зваротаў пацярпелых ад кляшчоў. Гэта на 11% больш, чым было ў 2022 годзе.

Штогод у Беларусі рэгіструецца больш за 200 выпадкаў клешчавога энцэфаліту. Найчасцей яго назіраюць у жыхароў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей (каля 62%). Таксама за год звычайна выяўляюць больш за 2 тысячы выпадкаў лайм-барэліёзу.

У чым небяспека ад кляшчоў?

Бадай галоўнае, што трэба ведаць: кляшчы пераносяць інфекцыйныя захворванні, таму лепш з імі не сутыкацца. Тое, што кляшчы актывізаваліся вельмі рана — само па сабе не навіна. Зімы ў Беларусі скараціліся і сталі цяплей (асабліва на поўдні). Жыццёвы цыкл кляшчоў павялічыўся, таму яны пачынаюць паляваць раней і актыўна размнажаюцца.

Небяспека гэтых маленькіх членістаногіх у тым, што яны пераносяць сур’ёзныя захворванні. Самыя распаўсюджаныя – Лайм-барэліёз і клешчавы энцэфаліт, а таксама іншыя інфекцыі. Даволі часта адзін клешч можа несці на сабе некалькі хвароб.

Ужо даўно разбіты міф аб тым, што кляшчы жывуць у лесе і падаюць на галаву. Сустрэць іх можна нават у горадзе — на клумбе пад пад’ездам. Гэтыя маленькія пачвары могуць нас чакаць у парку, на зялёнай паласе паміж тратуарам і дарогай.

Кляшчы жывуць, што называецца, у карчах. Калі бачыце занядбаныя насаджэнні — высокую траву ўздоўж сцежак, кустоўе, месцы былой высечкі або маліннікі, сухастой — з вялікай доляй верагоднасці тут можа напаткаць клешч.

Як засцерагчыся?

За горадам тая ж справа: кляшчы чапляюцца, калі чалавек або жывёла ідуць па высокай траве. Іх можна нават прынесці дамой з букетам кветак, травамі або хатнімі жывёламі.

Адсюль вынікаюць дзве высновы. Па-першае, варта даглядаць зялёныя ўчасткі, то бок пазбавіць кляшчоў месца рассялення хоць бы паблізу чалавека. Па старых звычаях з карчамі змагаліся выпальваннем. Але эколагі даўно пагадзіліся, што гэта нясе больш шкоды прыродзе і людзям, чым карысці. Але калі нельга паліць сухую траву, гэта не значыць, што яе не трэба выкошваць.

Па-другое, трэба пазбягаць тэрыторыі кляшчоў і не заходзіць на яе ў неадпаведнай вопратцы. Адзенне павінна поўнасцю закрываць цела. Красоўкі і голыя шчыкалаткі — дакладна не найлепшы варыянт. Варта карыстацца рэпелентамі і абавязкова аглядаць сябе пасля прагулкі.

Як абараніць жывёл?

Гаспадарам сабак і катоў, якія ходзяць па двары, важна не грэбаваць прафілактыкай. Хатнім жывёлам даюць акарыцыдныя прэпараты — таблеткі або каплі. Напрыклад, карыстаецца папулярнасцю тая ж “Бравекта”, якая на нейкі час знікала з продажу ў Беларусі. Адбывалася гэта праз перабоі з пастаўкамі і вельмі непакоіла сабачнікаў. Цяпер яе можна набыць у ветэрынарных аптэках, хоць кошты і кусаюцца. За адну таблетку на сярэдняга памеру жывёлу давядзецца аддаць 115-160 рублёў.

Прэпараты можна камбінаваць з антыклешчавымі ашыйнікамі. Для жывёл гэта бяспечна, а эфект захоўваецца ад некалькіх месяцаў да паўгода. Але ўсё адно пасля кожнай прагулкі не зашкодзіць праверыць, ці не прычапіўся да гадаванца клешч.

Чытайце таксама:

Первые клещи в 2024 году появились в Беларуси очень рано

Recent Posts

Сколько зарабатывают на охоте в Беларуси?

Ноябрь в 2024 году объявлен в Беларуси месяцем охотничьего туризма, а Министерство лесного хозяйства неплохо…

23.11.2024

Выжигает всем глаза, или позволит увидеть косулю на дороге? В соцсетях спорят про слепящие фары

В одной из групп в соцсети пинские водители обсуждали тех, у кого слишком яркий свет…

23.11.2024

Где и когда появятся предновогодние ярмарки и ёлочные базары в Бресте

С наступлением декабря в Бресте стартуют предновогодние ярмарки, которые появятся не только в центре города.…

23.11.2024

В лесу недалеко от Бреста идут поиски потерявшейся пенсионерки

Более суток продолжаются поиски 74-летней женщины в Жабинковском районе, которая ушла в лес возле деревни…

23.11.2024

В Беловежской пуще ищут название для фестиваля охоты и рыболовства

В Национальном парке «Беловежская пуща» задумались на тем, чтобы организовать и регулярно проводить фестиваль охоты…

23.11.2024

В Молодеченском районе насмерть сбит ребёнок, а в Столбцовском пенсионер упал под колёса мотоблока

В Столбцовском районе 22 ноября 2024 года пенсионер погиб под колесами своего мотоблока. А в…

23.11.2024