Сёлета Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі мусіць папоўніцца як мінімум 15 новымі помнікамі архітэктуры. Але што робіцца з тымі, якія ўжо трапілі ў гэты спіс і дзе раней абяцалі рэстараўцыю разам з аднаўленнем?
Якія аб’екты культурнай спадчыны ў Беларусі атрымалі другое жыццё? Гэтае пытанне актуальна менавіта 18 красавіка, калі адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Беларускія ўлады запэўніваюць, што ахове гісторыка-культурнай спадчыны надаецца асаблівая ўвага: гэта ёсць справай гонару.
Паводле слоў прадстаўніка Міністэрства культуры Генадзя Ходара, у ахове гісторыка-культурнай спадчыны вылучаюцца два напрамкі. Першы мае дачыненне да захаванне аб’ектаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Супрацоўнік Мінкульта запэўніў, што асаблівая ўвага надаецца аб’ектам, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане. Цяпер такіх аб’ектаў у Беларусі каля 280. За апошнія два гады ў гаспадарчы і турыстычны абарот уцягнута 37 помнікаў архітэктуры.
Вось некалькі прыкладаў, калі фактычна з руін удалося аднавіць і адрэстаўраваць знакавыя аб’екты. У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці ў маі 2023 года адбылася важная падзея. На базе сядзібы ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна створаны цэнтр культуры мясцовай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Завершаны работы на капліцы ў вёсцы Дубое Пінскага раёна — там таксама праведзена рэстаўрацыя. Адбыліся рэстаўрацыйныя работы ў капліцы ў гарадскім пасёлку Ружаны Пружанскага раёна.
У якасці яскравага прыкладу Генадзь Ходар прывёў і Навагрудскі замак. У 2023 годзе там завершаны сур’ёзныя работы па яго аднаўленні. А ў Віцебску год таму пасля рэстаўрацыі адкрыта Вялікая Любавіцкая сінагога. Раней там былі проста руіны. Здадзена ў эксплуатацыю першая чарга будаўніцтва палацава-паркавага ансамбля ў вёсцы Свяцк Гродзенскага раёна. Там на месцы сядзібнага комплексу з’явілася сучасная з інфраструктурай.
Асобна Генадзь Ходар спыніўся на аб’ектах, што прэтэндуюць, каб трапіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. У прыватнасці, у мінулым годзе спіс папоўніўся 25 новымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Міністэрства культуры надало статус 10 помнікам архітэктуры і аднаму помніку горадабудаўніцтва. Такім чынам у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей зараз 5685 аб’ектаў.
Калі дзяржава бярэ аб’ект пад ахову, клопат не абмяжоўваецца ахоўнай дошкай, якая ўстанаўліваецца на будынку. Гэта комплекс мер, якія гарантуюцца адносна гэтага аб’екта на прававым, фінансавым, арганізацыйным, інфармацыйным, кантрольным узроўнях. Ёсць і іншыя захады, якія мусяць прымацца як уласнікамі гэтага будынка, так і дзяржаўнымі ўстановамі.
Што тычыцца канкрэтных прыкладаў новых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, то Геннадзь Ходар назваў комплекс будынкаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. Гэта будынак воданапорнай вежы і будынак былога лячэбнага корпуса міжваеннага перыяду — 1920-1930 гадоў. У Гродзенскай вобласці пад ахову ўзята капліца святога Яна Хрысціцеля XVIII стагоддзя ў вёсцы Краснаазёрнае Смаргонскага раёна.
Два новыя аб’екты ўзяты пад ахову ў Віцебскай вобласці. Размова ідзе пра касцёл святога апостала Андрэя пачатку XX стагоддзя ў пасёлку Лынтупы Пастаўскага раёна. Тое самае тычыцца касцёла святога Лаўрэнція 1913 года ў гарадскім пасёлку Ушачы. У мінулым годзе спіс папоўніўся новым помнікам горадабудаўніцтва — гістарычным цэнтрам Навагрудка XII-XX стагоддзяў. Такім чынам, у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей зараз 14 помнікаў горадабудаўніцтва.
Акрамя таго, выяўляюцца аб’екты і нематэрыяльнай культуры. У Гомельскай вобласці статус гісторыка-культурнай каштоўнасці могуць надаць руінам царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. Таксама ідзе падрыхтоўка для надання такога статусу былому замку Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна. У Гродзенскай вобласці запланавана ўнясенне нематэрыяльнага элемента спадчыны — традыцыі свята «Тры каралі на Гродзеншчыне».
Ноябрь в 2024 году объявлен в Беларуси месяцем охотничьего туризма, а Министерство лесного хозяйства неплохо…
В одной из групп в соцсети пинские водители обсуждали тех, у кого слишком яркий свет…
С наступлением декабря в Бресте стартуют предновогодние ярмарки, которые появятся не только в центре города.…
Более суток продолжаются поиски 74-летней женщины в Жабинковском районе, которая ушла в лес возле деревни…
В Национальном парке «Беловежская пуща» задумались на тем, чтобы организовать и регулярно проводить фестиваль охоты…
В Столбцовском районе 22 ноября 2024 года пенсионер погиб под колесами своего мотоблока. А в…
Мы используем файлы cookies.