У Беларусі працягнулі на паўгода ліцэнзаванне вывазу збожжа. У прыватнасці, ліцэнзію трэба будзе атрымліваць на вываз жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, рапсу, проса, пшаніцы, апрацаванага збожжа і насення.

Читайте "Першы" в:

Для вывазу збожжа з Беларусі патрэбна ліцэнзія. Гэта вынікае з адпаведнай пастановы Савета Міністраў, ухваленай 10 красавіка 2024 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Ліцэнзіі маюць разавы характар, а абмежаванні экспарту будуць дзейнічаць цягам 6 месяцаў. Ліцэнзаванне патрэбна на вываз жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, рапсу, проса, пшаніцы, апрацаванага збожжа і насення.

Дазвол на вываз збожжа будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі. Яно мусіць ўзгадняць свае дзеянні з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і аблвыканкамамі.

Адной з прычын, чаму могуць адмовіць у выдачы ліцэнзіі, вызначылі нястачу прадукцыі на ўнутраным рынку. Збожжа, якое вывозіцца ў якасці міжнароднай гуманітарнай дапамогі або паводле рашэнняў ураду, ліцэнзавацца ня будзе.

Урад Беларусі ўводзіў аналагічнае абмежаванне летась у верасні. Тады было зразумела, што ад неспрыяльных умоваў надвор’я аграрны сэктар недаатрымае неабходны ўраджай збожжа. Да 2022 года Беларусь купляла збожжа ва Ўкраіне, але зараз гэта немагчыма.

Чытайце таксама:

В Беларуси недобрали больше миллиона тонн зерна, зато есть прибавка по кукурузе