Для малодшых школьнікаў у Беларусі з’явіўся новы факультатыў

Новы факультатыў “Азбука маральнасці” створаны для школьнікаў другіх і трэціх класаў. Яго праграму зацвердзіла Міністэрства адукацыі Беларусі. Сама праграма апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для школьнікаў другіх і трэціх класаў у Беларусі з’явіўся новы факультатыў “Азбука маральнасці”. Зроблена гэта паводле ініцыятывы Міністэрства адукацыі. Праграма факультатыву разлічаная на 69 гадзін (па адной гадзіне на тыдзень). 34 гадзіны прадугледжана для вучняў другіх класаў, 35 гадзін — у трэціх класах.

Як адзначылі ў міністэрстве, мэта факультатыву — “стварэнне ўмоваў для фармавання ў навучэнцаў II і III класаў маральных каштоўнасных установак, заснаваных на агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцях”. Праграма факультатыву складаецца з васьмі модуляў. Сярод іх – “Уводзіны”, “З чаго пачынаецца Радзіма?”, “Маральныя асновы зносінаў. Культура зносінаў”. Таксама трапілі наступныя тэмы “Добрымі справамі мы напоўнім свет”, “Азбука маральнасці ў сям’і”, “Азбука маральнасьці ў школе”. Ёсць яшчэ модулі “Экалягічная культура чалавека” і “Чалавек працай славіцца”.

Пасля вывучэння праграмы факультатыву вучні другіх класаў мусяць ведаць правілы паводзінаў у некаторых сітуацыях. У прыватнасці, гэта тычыцца выканання дзяржаўнага гімну, трэба будзе ведаць паходжанне асноўных дзяржаўных сімвалаў Беларусі. Таксама школьнікаў навучаць наладжваць даверныя ўзаемаадносіны з навакольньмі людзьмі (у сямʼі, школе, грамадзтве). Ім падкажуць, як знаходзіць шляхі выхаду з канфліктных сытуацый, растлумачаць сэнс прыказак аб Радзіме, сямʼі, сяброўстве, дабрыні, працы і інш.

Навучэнцы трэціх класаў, акрамя гэтага, мусяць ведаць імёны беларускіх школьнікаў — герояў Вялікай Айчыннай вайны. У спіс трапілі Зіна Партнова, Марат Казей, Лёня Голікаў, Мікалай Гойшык, Валя Зенкіна. Таксама гэта тычыцца мясцін Беларусі, дзе знаходзяцца помнікі і мэмарыяльныя комплексы пра гэту вайну.

Якія яшчэ факультатывы з’явіліся ў Беларусі

Дашкольныя навучальныя ўстановы ў Беларусі апошнім часама таксама актыўна займаюцца патрыятычным выхаваннем дзяцей. На сустрэчы з імі запрашаюць праваслаўных святароў, актывістаў БРСМ, супрацоўнікаў міліцыі і пракуратуры, вайскоўцаў.

У апошнія гады ў беларускіх школах ужо увялі альбо анансавалі хуткае ўвядзенне іншых факультатываў:

  • па сямейных каштоўнасцях,
  • пра гісторыю і духоўныя каштоўнасці “Святыні роднага краю” і “Духоўная спадчына Беларусі”,
  • факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры”,
  • факультатыў “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”,
  • факультатыў “Мая Айчына”,
  • факультатыў на англійскай мове “Вайсковы пераклад”,
  • факультатыўныя заняткі “Гуляем у хакей”.

Згодна з новай рэдакцыяй Кодэксу аб адукацыі, з’явілася магчымасць праводзіць факультатывы ў школах у суботу. Раней гэта было падугледжана толькі для вучняў старэйшых класаў.

Чытайце таксама:

Танцуют все: в школах Беларуси введут новые факультативы

Recent Posts

Уроженец Белоозёрска Брестской области попал в список миллиардеров

Практически каждый из нас пробовал чай марок Greenfield, TESS, «Принцесса Нури», кофе «Жокей» и «Jardin».…

24.11.2024

Паляванне кішэнных злодзеяў: у якіх краінах турыстам трэба хаваць грошы ў трусы

Падарожжы па Еўропе – гэта заўсёды незабыўныя ўражанні, новыя месцы і культуры. Але разам з…

24.11.2024

Трагедия на работе в Берёзовском районе: как утонул сотрудник рыбного хозяйства?

Трагическим днём 23 ноября 2024 года стал для 58-летнего рыбовода из Берёзовского района Брестской области.…

24.11.2024

На ночном пожаре в Ивановском районе погиб человек

Сообщение о пожаре в жилом доме в деревне Гневчицы Ивановского района поступило ближе к пяти…

24.11.2024

Звери, трофеи и большие деньги: сколько приносит охота в Беларуси?

Ноябрь в 2024 году объявлен в Беларуси месяцем охотничьего туризма. Министерство лесного хозяйства неплохо зарабатывает…

23.11.2024

Выжигает всем глаза, или позволит увидеть косулю на дороге? В соцсетях спорят про слепящие фары

В одной из групп в соцсети пинские водители обсуждали тех, у кого слишком яркий свет…

23.11.2024