За ўхіленне ад службы ў арміі хлопцаў з Брэсцкага раёна пакаралі грамадскімі работамі. Такі прысуд быў вынесены маладым грамадзянам, якія ў вызначаны час не з’явіліся у ваенкамат. Менавіта ў гэтай установе і адбыліся разгляды крымінальных спраў. На адкрытыя судовыя працэсы запрасілі маладых людзей прызыўнога ўзросту.
Паведамляеца, што абодва хлопцы былі належным чынам папярэджаныя аб неабходнасці прыбыцця ў ваенны камісарыят. Гэта трэба было зрабіць для праходжання медыцынскага агляду. Аднак ва ўстаноўлены час і да заканчэння прызыву яны нібыта наўмысна не з’явіліся ў ваенкамат. Пры гэтым уважных прычын у маладых людзей не было.
У судзе яны абодва прызналі віну ва ўхіленні ад вайсковай службы ў поўным аб’ёме. Дзеянні хлопцы патлумачылі тым, што не думалі пра адказнасць. Але не пранясло.
Суд Брэсцкага раёна вынес аднолькавае пакаранне. На падставе часткі 1 артыкула 435 Крымінальнага кодэкса ім прызначылі грамадскія работы на тэрмін 320 і 360 гадзін. Прысуды ў законную сілу не ўступілі: яны могуць быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Чытайце таксама:
Неявка в военкомат обернулась для жителя Дрогичинского района штрафом