На поўдні Беларусі – у Маларыцкім раёне – пачалі выпускаць унікальны для краіны прадукт. Фракцыйны кварцавы пясок выкарыстоўваецца падчас аперацый па гідраразрыву пласта, што дазваляе здабываць цяжкадасягальныя запасы нафты.

Унікальную горна-абагачальную вытворчасць стварае прадпрыемства “Беларуснафта” ў Брэсцкай вобласці. Як лічаць на прадпрыемстве, гэты праект беларускіх нафтавікоў — важны крок у напрамку імпартазамяшчэння. У перспектыве прадукцыяй у выглядзе фракцыйнага кварцавага пяска будуць забяспечаны ўнутраны і знешні рынкі.

Стварэнне вытворчага ўпраўлення «БелКварц» у Маларыцкім раёне пачалося менш за год таму. Тут знаходзіцца падраздзяленне па выпуску фракцыйнага кварцавага пяску. Усе неабходныя работы былі завершаны ў рэкордна кароткія тэрміны.

“Фракцыйны кварцавы пясок неабходны для аперацый па гідраразрыву пласта (ГРП). Гэтую методыку «Беларуснафта» актыўна прымяняе для здабычы цяжкавымаемых запасаў чорнага золата”, — распавялі на прадпрыемстве.

Расходнымі матэрыяламі пры правядзенні ГРП з’яўляюцца проппант і пяскі, якія раней набываліся за межамі Беларусі. Спецыялісты кампаніі падабралі ім. альтэрнатыву. Так, пясок Хаціслаўскага радовішча ў Маларыцкім раёне мае найбольш аптымальныя параметры для нафтаздабычы.

Да гэтай высновы на прадпрыемстве прыйшлі па выніках даследавання 13 кар’ераў у розных рэгіёнах Беларусі. Матэрыял з Хаціслаўскай плошчы прайшоў каля дзвюх тысяч аналізаў. Пасля гэтага “Беларуснафта” стварыла тут паўнавартасную вытворчасць для ўзбагачэння пяску. Гадавая прадукцыйнасць складае каля 50 тысяч тон гатовай прадукцыі.

У кампаніі падкрэслілі, што для “Беларуснафты” гэта абсалютна новы прамысловы фармат. Ён дазволіць забяспечыць эканамічны эфект і скараціць выдаткі пры правядзенні ГРП на 30%. Акрамя таго, для мясцовых жыхароў створана больш за 30 працоўных месцаў.

На прапрымстве адзначылі, што інтэнсіўная праца ішла ў няпростых прыродных умовах. Але дзяржаўная падтрымка дапамагла ажыццявіць адзін з самых амбіцыйных праектаў беларускіх нафтавікоў за апошнія гады.

На аб’екце былі задзейнічаны працоўныя рэсурсы як кампаніі, так і брэсцкага рэгіёна. У ліку субпадрадчыкаў — Вышкамантажнае ўпраўленне «Беларуснафты», «Брэстжылбуд» і г.д. Куратарам праекта на стадыі стварэння з’яўлялася  НГДУ «Рэчыцанафта» пры падтрымцы цэнтральнага апарата кампаніі.