У Брэсце вырашылі абнавіць квіткі, якімі аплачваецца праезд у гарадскіх аўтобусах і тралейбусах. Пры гэтым апошні раз праязныя білеты мянялі летам мінулага году разам з новым раскладам руху грамадскага транспарту.
У грамадскім транспарце Брэста з 7 сакавіка 2024 года пачнуць паступаць праязныя білеты новага ўзору. Як паведамілі ў мясцовым гарвыканкаме, у залежнасці ад умоваў выкарыстання квіткі маюць розны колер.
Пры гэтым кошт адной паездкі не змяніўся і складае 80 капеек. Калі купляць білет у кіроўцы, паездка будзе крыху даражэй.
З 1 верасня 2023 года ў Брэсце адбыліся змены ў рэалізацыі білетаў для аплаты праезду. Зараз гэтай справай займаецца дзяржаўнае прадпрыемства “Брэстгартранс”. Летась гэтая ўстанова сумесна з РУП “Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім А.Ц. Непагадзіна” распрацавала макеты бланкаў новых праязных білетаў.
Тады паведамлялася, што праязныя білеты новага ўзору будуць запушчаны ў абарачэнне не адразу. Яны прыйдуць на змену білетнай прадукцыі старога ўзору.
Цягам мінулага года ў Брэсце змянілі расклад руху грамадскага транспарту на ўсіх пунктах прыпынку. Усяго ў горадзе зараз налічваецца 563 прыпынкі. Акрамя таго, у цэнтральнай частцы Брэста горада з’явіўся расклад руху аўтобусных маршрутаў з QR-кодам. Пры навядзенні камеры на QR-код можна атрымаць інфармацыю аб маршрутах і часе руху транспарту.
Чытайце таксама:
Рейсовый автобус из Бреста в город-спутник будет ездить чаще
Два пожара случились 25 декабря 2024 года в Ивацевичском районе. Один – в деревне, второй…
«Хочу акций “Газпрома”! – пел известный пел комик Семён Слепаков – Мне не надо каких-то…
В праздничной атмосфере Нового года люди часто не задумываются о последствиях своих действий. Однако даже…
На сайте Общереспубликанского банка вакансий в декабре опубликовали объявления о работе с заработной платой от…
Правительство Беларуси утвердило концепцию развития системы платных дорог в рамках Национальной стратегии устойчивого развития до…
В субботу, 21 декабря 2024, в 1:30 ночи полицейские Германии проверили автомобиль, который был зарегистрирован…
Мы используем файлы cookies.