У грамадскім транспарце Брэста з 7 сакавіка 2024 года пачнуць паступаць праязныя білеты новага ўзору. Як паведамілі ў мясцовым гарвыканкаме, у залежнасці ад умоваў выкарыстання квіткі маюць розны колер.
Пры гэтым кошт адной паездкі не змяніўся і складае 80 капеек. Калі купляць білет у кіроўцы, паездка будзе крыху даражэй.
З 1 верасня 2023 года ў Брэсце адбыліся змены ў рэалізацыі білетаў для аплаты праезду. Зараз гэтай справай займаецца дзяржаўнае прадпрыемства “Брэстгартранс”. Летась гэтая ўстанова сумесна з РУП “Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім А.Ц. Непагадзіна” распрацавала макеты бланкаў новых праязных білетаў.
Тады паведамлялася, што праязныя білеты новага ўзору будуць запушчаны ў абарачэнне не адразу. Яны прыйдуць на змену білетнай прадукцыі старога ўзору.
Цягам мінулага года ў Брэсце змянілі расклад руху грамадскага транспарту на ўсіх пунктах прыпынку. Усяго ў горадзе зараз налічваецца 563 прыпынкі. Акрамя таго, у цэнтральнай частцы Брэста горада з’явіўся расклад руху аўтобусных маршрутаў з QR-кодам. Пры навядзенні камеры на QR-код можна атрымаць інфармацыю аб маршрутах і часе руху транспарту.
Чытайце таксама:
Рейсовый автобус из Бреста в город-спутник будет ездить чаще