Нягледзячы на ўсе намаганні сілавікоў, каб прадухіліць крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у сельскагаспадарчых арганізацыях, спыніць злачынствы пакуль не атрымоўваецца. У міліцэйскія зводкі трапляюць усё новыя выпадкі такіх здарэнняў.
У гаспадарках Брэсцкай вобласці зерне крадуць у буйных масштабах. Так, супрацоўнікі міліцыі правялі рэйдавыя мерапрыемствы ў Кобрынскім раёне. Там яны наведалі месцы жыхарства трох работнікаў аднай з гаспадарак і знайшлі шмат збожжа.
Высветлілася, што больш як 1300 кілаграмаў зерня вяскоўцы планавалі выкарыстоўваць у асабістых мэтах. Цяпер па гэтых фактах праводзяцца праверкі, а выкрадзенае збожжа перадалі на захоўванне ў сельгаспрадпрыемства.
У Пінскім раёне таксама ладзілі санкцыянаваны агляд ў адной з вёсак, дзе пражывае работнік аграгаспадаркі. У гаражы вяскоўца выявілі больш за 1000 кілаграмаў збожжа: мужчына планаваў яго выкарыстоўваць самастойна. Аналагічны выпадак зафіксаваны ў Столінскім раёне па месцы жыхарства 52-х і 47-гадовых вяскоўцаў. Яны працуюць кладаўшчыком і механізатарам аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Падчас санкцыянаванага агляду раёна ў гэтых людзей былі знойдзены больш за 1500 кг пшаніцы і больш за 600 кг кукурузы.
Гэтая знаходка стала падставай для узбуджэння крымінальнай справы за растрату. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў. Таксама можа быць штраф і пазбаўленне права займаць пэўныя пасады.
Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Маларыцкім раёне, дзе супрацоўнікам аддзялення аховы паступіла паведамленне аб крадзяжы. Гэты выпадак адбыўся на адным з прадпрыемстваў АПК. У выніку падчас санкцыянаванага агляду па месцы жыхарства ў 48-гадовай загадчыцы знайшлі шмат цікавага. У жанчыны канфіскавалі 57 мяшкоў збожжа трыцікале агульнай вагой амаль 3 тоны.
У падобнай сітуацыі апынулася жыхарка Кобрынскага раёна, якую таксама падазравалі ў крадзяжах маёмасці сельскагаспадарчай арганізацыі. У гаспадарчай забудове, што належыць 55-гадовай жанчыне, супрацоўнікі РАУС знайшлі 200 кілаграмаў збожжа трыцікале. Гаспадыня патлумачыла, што працуе ў сферы АПК і на працягу пэўнага часу выкрадала трыцікале невялікімі партыямі.Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Чытайце таксама:
Тракторист в Столинском районе слил почти тысячу литров солярки
В продукте, выпущенном российской фирмой «Фабрика Грёз», эксперты обнаружили, что доля молочного жира была крайне…
«Ехал и сбил лося. С лосём всё нормально, он убежал в лес и умер. А…
Главное нововведение касается строительных отходов, которые появились при ремонте. По новым правилам, этот мусор тоже…
«Серебряную ярмарку вакансий» объявили на 26 ноября 2024 года в областном Дворце культуры профсоюзов в…
В Мозыре Гомельской области автомобиль ВАЗ привлёк внимание сотрудников ГАИ, когда водитель сменил направление, заметив…
Сразу несколько важных нововведений в следующем году запланированы для тех, кто владеет транспортным средством в…
Мы используем файлы cookies.