Улады Пружанскага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці прынялі рашэнне ўвесці забароны на купанне ў вадаёмах і плаванне там на маламерных судах. На якія вадаёмы гэта распаўсюджваецца?

Читайте "Першы" в:

У двух раёнах Брэсцкай вобласці з’явіліся забароненыя зоны для купання і плавання на лодках. Забарона не распаўсюджваецца на спецыялізаваныя і вяслярныя маламерныя судны. А вось астатнім у пэўных водных аб’ектах плаваць будзе нельга.

Так, на тэрыторыі Пружанскага раёна купацца людзям будзе забаронена ў вадасховішчах, сажалках і рэках. Гэта прадугледжана рашэннем мясцовага райвыканкама №202 ад 5 лютага 2024 года. Хаця пад забарону трапілі ўсе вадаёмы ў раёне, магчымасць купацца ў мясцовых жыхароў усё ж будзе.

Напрыклад, на пляжы вадасховішча Паперня гэтая забарона не распаўсюджваецца. Акрамя таго, купацца можна будзе на пляжах некалькіх сажалак. Сярод іх — сажалкі «Магілёўцы», у Пружанах, у гарадскім пасёлку Шарашова ды іншых.

Таксама мясцовыя ўлады забаранілі плаванне на маламерных судах, акрамя спецыялізаваных і вяслярных. Гэта тычыцца перыяду з 1 траўня па 30 верасня ў сажалках, дзе людзям дазволена купацца.

Што да Столінскага раёна, то там вызначылі толькі забароненыя зоны для катэраў і лодак. Так, паводле рашэння ўладаў, уведзена адпаведная забарона на рацэ Капанец у заліве «Альхоўка». Таксама гэта тычыцца наступных вадаёмаў:

старога рэчышча ракі Гарынь у Давыд-Гарадку;

ракі Гарынь у рабочым пасёлку Рэчыца і каля аграгарадка Белавуша;

кар’ера аграгарадка Глінка каля дачных участкаў;

ракі Льва ў вёсцы Кашара;

вадасховішча Дубянецкае ў аграгарадку Беражное;

канала ў аграгарадку Альшаны;

ракі Чаква ў аграгарадку Рубель у раёне моста;

возера вёскі Нячатава.

Гэта не значыць, што на тэрыторыі ўсіх гэтых вадаёмаў нельга плаваць на маламерных судах. Рабіць гэта забаронена толькі на адлегласці бліжэй за 50 метраў ад месцаў купання. Таксама забарона не распаўсюджваецца на спецыялізаваныя і вяслярныя маламерныя судны.