Беларускія ўлады заклапочаны сітуацыяй на рынку нерухомасці і лічаць неабходным змяніць умовы для забеспячэння грамадзян жыллём. Уплывае на гэта і становішча, якое назіраецца сярод тых, хто стаіць у чэргах на атрыманне уласных квадратных метраў.

Читайте "Першы" в:

Колькі жыхароў Беларусі чакаюць у чарзе каб мець сваё жыллё. Звестакмі на гэтую тэму падзяліўся Нацыянальны статыстычны камітэт. Там агучылі інфармацыю пра колькасць грамадзян, што стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Паведамляецца, што на такім уліку на канец 2023 года было 569,1 тысячы сем’яў. Гэта на 17,8 тысячы менш, чым на канец 2022 года.

У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу колькасць сем’яў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зменшылася на 16,9 тысячы. У сельскіх населеных пунктах — на 0,9 тыс. сем’яў.

У 2023 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 23,9 тысячы сем’яў. У Белстаце ўдакладнілі, што ў спіс уключылі і адзінокіх грамадзян. Увогуле ў гэтым спісе:

6,8 тысячы маладых сем’яў,

9,6 тысяы шматдзетных сем’яў,

1,4 тысячы сем’яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Раней прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на нарадзе адзначыў неабходнасць змянення падыходаў да забеспячэння грамадзян жыллём. На яго думку, дзейныя механізмы прадастаўлення дзяржпадтрымкі паступова страчваюць актуальнасць. Беларусы, якія маюць права ёю скарыстацца, адмаўляюцца ад такой магчымасці на цяперашніх умовах.

Разам з тым, колькасць грамадзян, якім патрэбна палепшыць жыллёвыя умовы, скарачаецца вельмі марудна. Затое павялічваецца колькасць людзей, якія жадаюць пабудаваць жыллё, але не маюць права на дзяржаўную падтрымку. Яны таксама ня могуць зрабіць гэта за кошт уласных сродкаў. Размова, напрыклад, аб маладых сем’ях без дзяцей або толькі з адным дзіцем.

Чытайце таксама:

У владельцев недвижимости в Беларуси проверять доходы будут по-новому