Кіраўніка прыватнай фірмы ў Драгічыне пакаралі за несваечасовую выплату заробку. Як высветлілася, наймальнік парушыў тэрміны аплаты працы на прадпрыемстве за снежань 2023 года. Гэта выявілі падчас праверкі выканання заканадаўства аб працы.
Згодна з артыкулам 55 Працоўнага кодэкса наймальнік абавязаны выплочваць заробак у тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам. Гэта можа рэгулявацца калектыўнай дамовай, пагадненнем або працоўным дагаворам.
Працоўны кодэкс таксама прадугледжвае выплату заработнай платы рэгулярна ў адпаведныя дні. Звычайна размова ідзе пра два разы ў месяц, калі іншая перыядычнасць не вызначана кантрактам.
Пасля выяўлення факта несвоечасовай выплаты заробку ад кіраўніка камерцыйнай арганізацый у Драгічыне запатрабавалі ліквідаваць парушэнні. У прыватнасці, яму было вынесена прадпісанне наконт выканання заканадаўства аб працы. Аднак кіраўнік прадпрыемства патрабаванні акта нагляду праігнараваў.
У выніку мужчыну прыцягнулі да адказнасці на падставе артыкула 24.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП). Якая назва ў прыватнай фірмы і якім чынам пакаралі яе кіраўніка афіцыйна не паведамляецца. Але паводле КоАП за такое парушэнне прадугледжаны штраф памерам да дваццаці базовых велічынь (800 рублёў).
Увогуле запазычанасць па зарабоках перад дзевяццю работнікамі складала больш за 25 тысяч рублёў. Вядома, што на сённяшні дзень яна пагашана цалкам.
Чытайце таксама:
Должников в Беларуси стало больше: счет идет на миллионы