Дзе ў Брэсцкай вобласці трэба быць пільнымі пры зборы грыбаў, каб яны былі бяспечнымі? Адказ на гэта пытанне даюць вынікі радыяцыйнага кантроля лясной прадукцыі ў 2023 годзе.
Усяго было даследавана больш за 5 тысяч проб харчовых прадуктаў, адабраных летась. Неадпаведнасці па колькасці радыенуклідаў цэзію-137 знайшлі ў дзікарослых грыбах і ягадах на тэрыторыі пяці раёнаў. Гэта тычыцца Столінскага, Іванаўскага, Лунінецкага, Драгічынскага, Пінскага раёнаў.
Перавышэнні былі выяўлены ў 30,5% даследаваных проб грыбоў і 5,8% проб ягад. А вось па колькасці радыенуклідаў стронцыю-90 перавышэнняў нарматываў у харчовых прадуктах не выяўлена.
Нялішнім будзе нагадаць пра правілы, што існуюць на тэрыторыях, забруджаных радыёнуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У кожным лясгасе вызначаны месцы, дзе можна ажыццяўляць збор “дароў лесу”. Сабраную для ўласнага спажывання прадукцыю варта праверыць у акрэдытаваных лабараторыях тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі. Робіцца гэта на бясплатнай аснове, таму лепей паклапаціцца пра ўласную бяспеку.
Чытайце таксама:
«Фонят» ли от радиации грибы и ягоды в Брестской области?