У Брэсцкай вобласці ў сакавіку 2024 года пройдуць 12 электронных кірмашоў вакансій. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама.
Першы запланаваны на 12 сакавіка, калі прапановы па працаўладкаванню прадставяць ўстановы аховы здароўя Брэста. Чакаецца, што да мерапрыемства ў гэты дзень далучацца ўсе паліклінікі і бальніцы горада. На працу запрашаюць лекараў, медсясцёр, санітарак, а таксама прадстаўнікоў працоўных прафесій.
У Пінскім раёне электронны кірмаш вакансій будуць ладзіць 14 сакавіка, у Маларыцкім — 20 сакавіка. У Баранавічах, Пінску, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Пружанскім і Іванаўскім раёнах з прапановамі аб працаўладкаванні ў такім фармаце можна будзе азнаёміцца 21 сакавіка. У Баранавіцкім і Брэсцкім раёнах аналагічныя мерапрыемствы запланаваны на 22 сакавіка, у Столінскім — на 27 сакавіка.
Да кірмашу вакансій можна далучыцца, перайшоўшы на сайт e-vacancy.by. Работнікі кадравай службы адкажуць на пытанні суіскальнікаў. Жадаючыя змогуць атрымаць кансультацыі і даведацца аб умовах працы, накіраваць рэзюмэ. Далей яны маюць шанс атрымаць запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.
Апроч гэтага, у Брэсцкай вобласці прапрацоўваюць варыянты для працаўладкавання моладзі.
«Напрыканцы красавіка плануецца рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій для навучэнцаў і студэнтаў. Да яго далучацца ўсе гарады і раёны Брэсцкай вобласці», — звярнулі ўвагу ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле звестак на 1 сакавіка 2024 года, на прадпрыемствах і ў арганізацыях Брэсцкай вобласці налічваецца больш як 17,3 тысячы свабодных працоўных месцаў. У студзені-лютым па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся больш як 2,8 тысячы жыхароў рэгіёну. У тым ліку звыш 1,1 тысячы атрымалі статус беспрацоўнага. Спецыялісты службы занятасці дапамаглі знайсці работу больш як 2,2 тысячы грамадзянам.
Чытайце таксама:
Какие специалисты были самыми востребованными в Беларуси