У Брэсцкай вобласці ў 2024 годзе плануюць пабудаваць пяць шматпавярховых жылых электрадамоў. Яны з’явяцца ў трох раённых цэнтрах рэгіёна, а агульная плошча такіх дамоў складзе каля 20 тысяч квадратных метраў.
Дзе ў Брэсцкай вобласці з’явяцца новыя шматпавярховыя электрадамы? Пра планы такога будаўніцтва распавёў першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксей Драбышэўскі.
Летась у паўднёва-заходнім рэгіёне (у Баранавічах, Івацэвічах, Бярозе, Жабінцы і Драгічыне) пабудавалі 11 шматпавярховак. У гэтых дамах электрычная энергія цалкам выкарыстоўваецца для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.
“Сёлета прадугледжана будаўніцтва трох шматпавярховых электрадамоў у Бярозе і па аднаму дому ў Івацэвічах і Драгічыне”, — паведаміў Аляксей Драбышэўскі для Белта.
Паводле яго словаў, агульная плошча складае каля 20 тысяч квадратных метраў. Таксама набірае тэмпы індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. У мінулым годзе прыватнымі грамадзянамі пабудавана 21 тысячы квадратных метраў жылля. Там выкарыстоўваецца электраэнергія для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Як лічыць Аляксей Драбышэўскі, у 2024 годзе чакаюцца аб’ёмы не ніжэй за мінулы.
Увогуле сёлета Брэсцкай вобласці даведзена заданне па ўводу ў эксплуатацыю 653,6 тысячы квадратных метраў жылля. З іх 280 тысяч прадугледжана пабудаваць з дзяржаўнай падтрымкай для грамадзян, якія стаяць на ўліку. Яны маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Таксама плануецца пабудаваць каля 19 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля для размеркавання на агульных умовах. Яшчэ каля 23 тысяч квадратных метраў вызначаны для ваеннаслужачых і прыраўнаваных да іх асоб.
«У мінулым годзе ў Брэсцкай вобласці для ваеннаслужачых пабудавалі за кошт сродкаў бюджэту 1272 жылыя памяшканні”, — дадае намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве.
Ён патлумачыў, што практычна задаволена патрэбнасць ваеннаслужачых у забеспячэнні арэндным жыллём. Таму ў 2024 годзе аб’ёмы такога будаўніцтва меншыя.
Чакаецца, што па выніках першага квартала ў рэгіёне пабудуюць каля 110 тысяч квадратных метраў жылля. У тым ліку 84 тысяч квадратных метраў тычыцца індывідуальнага будаўніцтва. Асноўны аб’ём уводу шматкватэрных дамоў прадугледжаны на трэці і чацвёрты кварталы 2024 года.
Чытайце таксама:
Что не так со строительством жилых домов в Брестской области?
Животновод помогал загонять крупный рогатый скот для дальнейшего взвешивания. Но одному из быков что-то не…
Брестские таможенники раскрыли очередную схему контрабанды. На этот раз попалась фура, следовавшая из Литвы. В…
Один из игроков популярной игры про танки озаботился вопросом, подпадает ли случай в игре под…
Заработки белорусов в последнее время ведут себя как на американских горках: то резко растут, то…
В течение трех лет менеджеры колл-центра, организаторами которого были четыре жительницы Пинска, звонили людям от…
Суровые последствия ждут тех хозяев домашних животных, которые не кормят питомцев и издеваются над ними.…
Мы используем файлы cookies.