Дзе ў Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў? Інфармацыю на гэты конт рэгулярна абнаўляе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Паводле дадзеных на раніцу 27 сакаіка 2024 года, абмежаванні працягваюць дзейнічаць у пяці раёнах Беларусі. У прыватнасці, гэта тычыцца Ганцавіцкага і Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобласці. Аналагічныя захады прыняты таксама ў Дзяржынскім, Мінскім і Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці.
Меры абмежавальнага характару ўводзяцца часова на падставе рашэння мясцовага райвыканкама, зыходзячы з пажаранебяспечнай сітуацыі. Абмежаванне усталёўваюць у кожным раёне ў індывідуальным парадку.
Напрыклад, недзе могуць абмежаваць доступ у пэўныя гадзіны ці на канкрэтным участку ляснога масіву. У нейкіх выпадках абмежаванні маюць на ўвазе часовую забарону на правядзенне масавых мерапрыемстваў у лясных масівах. А вось адзіночнае знаходжанне ў лесе (пры зборы ягад і грыбоў) дазволена.
Адсочваць інфармацыю можна па карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі. Яна размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
В Беларуси появились районы, где ограничено посещение лесов