З 1 верасня 2024 года ўсе школы Беларусі пяройдуць на новыя ўмовы арганізацыі харчавання навучэнцаў. Пра гэта было абвешчана на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі, дзе агучылі задачы на 2024 год.
У мінулым годзе ў краіне быў рэалізаваны пілотны праект па арганізацыі харчавання ў школах. Тады з 1 верасня 2023 года на новыя ўмовы перайшлі 67% нвучальных устаноў. З 1 студзеня 2024 года да гэтага працэсу далучыліся ўжо 76% школ.
“З 1 верасня 2024 года мы павінны поўнасцю перайсці на гэтыя падыходы”, — паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
У праект па ўкараненні новых прынцыпаў арганізацыі харчавання першапачаткова ўключылі 15 гарадскіх школ і гімназій. Таксама ў спіс трапілі яшчэ шэсць школ у сельскіх населеных пунктах. Потым геаграфія навучальных устаноў істотна пашырылася.
Падчас эксперыменту навучэнцы пратэставалі каля 500 страў. Каля 300 самых папулярных з іх увайшлі ў інфармацыйны зборнік тэхналагічных карт. Рэцэптамі можа карыстацца любая ўстанова адукацыі.
Дарэчы, у Брэсцкай вобласці цалкам выкананы план па рамонце харчовых блокаў у школах. У прыватнасці, у 2023 годзе гэтыя работы па рамонце былі праведзены ў 15 школах. У выніку закуплена 838 адзінак тэхналагічнага абсталявання, 432 адзінкі халадзільнага абсталявання і 219 адзінак параканвектаматаў. Таксама завершаны капітальны рамонт у 7 установах адукацыі рэгіёна.
Чытайце таксама:
Танцуют все: в школах Беларуси введут новые факультативы