У першым месяцы 2024 года, нават паводле афіцыйных статыстычных дадзеных, сярэдні заробак у Беларусі скараціўся амаль на 280 рублёў у параўнанні са снежнем 2023 года. Ці можна лічыць гэта выпадковасцю, альбо варта рыхтавацца да далейшага падзення зарплаты?
У Беларусі знізіліся заробкі. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта за студзень 2024 года. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў краіне за гэты месяц склала 1991,2 рубля. Для параўнання: у снежні 2023 года аналагічны паказчык быў 2271 рубель. Атрымліваецца, што за адзін месяц адбылося падзенне амаль на 280 рублёў.
Найбольш сярэдні заробак знізіўся ў ІТ-сферы — да 5182 рублёў (на 21% менш, чым у снежні). Такое становішча эксперты з гэтай галіны звязваюць з ад’ездам кваліфікаваных спэцыялістаў за мяжу. Яны звычайна займалі высокія пасады і мелі добрую заработную плату.
Как изменились зарплаты в Беларуси в первом месяце 2024 года
У прамысловасці заробкі у студзені знізіліся на 12%, у сельскай гаспадарцы — на 5%. Затое ў сферы аховы здароўя — на 11,6%, а ў адукацыі — толькі на 2,3%. Варта заўважыць, што дадзеныя пра сярэднія заробкі беларусаў агучваюць з “бруднымі” лічбамі. Яны не ўлічваюць падаходны падатак (13%) і ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (1%).
Паводле эканаміста Анатоля Харытончыка, зніжэнне звязана мае сезонны фактар: у снежні плацяць бонусы і прэміі. Аднак так, як летась, заробкі расці ня будуць, мяркуе эксперт.
“Так адбываецца кожны год, бо ў снежні выплачваюцца прэміі. У снежні заробкі заўжды вышэйшыя. Калі прыбраць сезонны фактар, то заробкі засталіся такімі ж, а з улікам інфляцыі яны знізіліся ў межах 0,5%”, — кажа эканаміст.
Анатоль Харытончык лічыць, што заробкі працягнуць расці, але з папраўкай на інфляцыю. На гэта ўплывае дэфіцыт супрацоўнікаў і тое, што рост эканомікі будзе запавольвацца. Гэта адаб’ецца і на памерах заробкаў.
З аналітыкі Еўразійскага банку разьвіцця можна пабачыць, якія сферы ў беларускай эканоміцы паказваюць рост. Таксама варта рабіць высновы, што тармозяць развіццё. Адным з драйвераў з’яўляецца прамысловасць (+5,4% росту за год).
Па словах Анатоля Харытончыка, у прамысловасці дасягнулі столі ў росце. Далей нарошчваць выпуск такімі ж тэмпамі не атрымаецца.
“Большая частка прадукцыі прамысловасці ідзе на экспарт. Летась было ўзнаўленьне, і зараз аб’ёмы даволі высокія”, — кажа эксперт.
Але калі паглядзець на статыстыку без сезоннага фактару, то апошнія месяцы прамысловасць знаходзіцца ў стагнацыі. Гэта тычыцца і гандлю, бо нарошчваць выпуск прадукцыі больш не атрымліваецца.
Што тычыцца статыстыкі раздробнага гандлю, то назіраецца станоўчая дынаміка (+ 9,9% за год). Аднак і там рост запавольваецца ўжо чатыры месяцы запар.
“Аб’ём раздробнага гандлю высокі. Рост падтрымліваецца нарошчваннем заробкаў і мяккімі крэдытнымі ўмовамі. Але і гэты рост будзе затухаць і трапіць у стагнацыю”, — даводзіць Анатоль Харытончык.
Такім чынам, па прагнозах эканаміста, падобнага росту далей ні ў прамысловасці, ні ў гандлі не прадбачыцца.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў таксама інфармацыю аб узроўні жыцця хатніх гаспадарак напрыканцы 2023 года. З гэтых дадзеных вынікае, што наяўныя рэсурсы на адну гаспадарку склалі 2184,3 рубля ў месяц. Пры гэтым у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу яны былі вышэй (2304,6 рубля). У вяскоўцаў наяўныя рэсурсы на хатнюю гаспадаку склалі ў сярэднім 1795 рублёў у месяц.
Калі паглядзець на структуру спажывецкіх выдаткаў, то высветліцца, што на першым месцы будзе харчаванне (37,3%). Далей ідзе набыццё нехарчовых тавараў (36,8%), аплата паслуг (23,3%), з якіх жыллёва-камунальныя паслугі складаюць 6%.
Россельхознадзор ввёл усиленный контроль пищевой продукции ряда белорусских предприятий. В их число попал Березовский комбинат…
Руководителям бюджетных организаций в Беларуси предоставлено право утверждать штатную численность работников в меньшем количестве, чем…
Погром устроил на почте утром 21 ноября 2024 года 39-летний житель агрогородка Рясно Дрибинского района…
История произошла в октябре 2024 года, когда, будучи пьяным, местный житель ударил кулаком по лицу…
Импортные лекарства всё ещё можно найти на полках белорусских аптек, хотя теперь это получается не…
Необычный способ наказания придумал 42-летний житель Мозыря для своего ребёнка. Он сковывал его ногу цепью…
Мы используем файлы cookies.