Колькі мясцовых дарог плануюць адрамантаваць у Брэсцкай вобласці? Адказ на гэтае пытанне далі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама. У паўднёва-заходнім рэгіёне па дзяржаўнай праграме “Дарогі Беларусі” на працягу пяці гадоў трэба адрамантаваць больш за 1 тысячу кіламетраў мясцовых аўтамабільных дарог.
Паводле дадзеных аблвыканкама, у мінулым годзе планавалі абнавіць 212 к кіламетраў дарог. На самой справе ўдалося зрабіць на трацціну больш – каля 280 кіламетраў. Спецыялісты капітальна адрамантавалі шэсць маставых збудаванняў. Падчас бягучага рамонта выканана 62 кіламетра новых і адрамантавана 154 каіламетраў асфальтабетонных пакрыццяў.
У аблвыканкаме кажуць, што на 2024 год маюць таксама сур’ёзныя мэты: аб’ёмы фінансавання значна павялічваюцца. На працягу года ў рэгіёне плануюць адрамантаваць 290 кіламетраў мясцовых дарог. Першачарговую ўвагу маюць намер надаць удасканаленым пакрыццям.
“Зыходзячы з выдзеленых сродкаў, райвыканкамамі сумесна з дарожнымі арганізацыямі вызначаюцца ўчасткі мясцовых аўтамабільных дарог, якія патрабуюць правядзення першачарговых рамонтных работ”, – паведамілі ў аблвыканкаме.
Какие дороги в Беларуси отремонтируют и построят в 2024 году
Таксама сёлета плануецца два маставыя збудаванні пераўладкаваць на водапрапускныя трубы і адрамантаваць яшчэ два масты. На водапрапускныя трубы пераўладкуюць маставыя збудаванні ў Лунінецкім і Пінскім раёнах. Што да рамонту мастоў, дык гэта зробяць у Баранавіцкім і Івацэвіцкім раёнах.
У Брэсцкім аблвыканкаме распавялі, як вызначаюцца з патрэбамі для будаўніцтва новых дарог і іх рамонту. У першую чаргу ўлічваецца тэхніка-эксплуатацыйны стан і інтэнсіўнасць руху дарог. Таксама звяртаецца ўвага на забеспячэнне транспартных сувязей раённых цэнтраў паміж сабой, на пад’езды да аграгарадкоў.
Увогуле ў Брэсцкай вобласці працягласць мясцовых аўтамабільных дарог складае каля 8,5 тысячы кіламетраў. А вось рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі расцянуліся прыкладна на 2,5 тысячы кіламетраў.
Чытайце таксама:
Ремонт оживленной автодороги в Беларуси начали за свой счет