Толькі за 2023 год працоўных у Беларусі стала менш прыблізна на 100 тысяч чалавек. Увогуле за 10 апошніх гадоў скарачэнне занятых у эканоміцы складае амаль паўмільёна жыхароў.
Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі, паводле дадзеных Нацыянальнага статытыстычнага камітэта, працягвае скарачацца. Белстат паведаміў, што ў эканоміцы краіны ў студзені 2024 году было занята 4,129 мільёна чалавек. Зьніжэнне адбываецца кожны месяц: у снежні 2023 года ў эканоміцы было занята 4,140 мільёна чалавек.
Можна параўнаць і з іншымі паказчыкамі. У 2022 годзе занятых было 4,214 мільёна, у 2021-м — 4,3 міліьёна, у 2020-м — 4,315 мільёна чалавек. А ўвогуле яшчэ 10 гадоў таму занятых у Беларусі было 4,6 мільёна чалавек.
Такім чынам, за дзесяць апошніх гадоў колькасць занятых знізілася амаль на 500 тысяч чалавек. Такі вынік з улікам павялічэння ў Беларусі пэнсійнага ўзросту: без гэтага працоўных у краіне была б яшчэ менш.
Эксперты сцвярджаюць, што існуе некалькі прычын для цяперашняй сітуацыі, а адна з іх — адмоўная дэмаграфія. З 1994 году насельніцтва Беларус (акрамя перыяду 2014−2016 гадоў) скарачаецца. Асабліва значна на гэта паўплывала эпідэмія каранавірусу.
Акрамя таго, адбываецца працоўная міграцыя. У многіх сектарах эканомікі Беларусі існуе пэўны парадокс. З аднаго боку, людзі не могуць знайсці працу, з другога — працадаўцы не могуць знайсці работнікаў. Гэта адбываецца таму, што працоўная сіла ў Беларусі лічыцца высокакваліфікаванай. Але працоўных месцаў, адпаведных гэтай кваліфікацыі, ствараецца мала. Таму моладзь выяжджае за мяжу, дзе плацяць зусім іншыя, чым у Беларусі, заробкі.
Паводле аналітычных дадзеных платформы iPicodi.com, толькі ў Польшчу за 2023 год пераехала 60 тысяч беларусаў. За апошнія пяць гадоў у гэтай краіне апынулася 310 тысяч нашых суайчыннікаў. Такія звесткі былі атрыманы на аснове аналізу асабістых дадзеных — імёнаў і прозьвішчаў. Справа ў тым, што афіцыйныя дадзеныя не ўлічваюць тых, хто паспеў атрымаць грамадзянства Польшчы.
Практически каждый из нас пробовал чай марок Greenfield, TESS, «Принцесса Нури», кофе «Жокей» и «Jardin».…
Падарожжы па Еўропе – гэта заўсёды незабыўныя ўражанні, новыя месцы і культуры. Але разам з…
Трагическим днём 23 ноября 2024 года стал для 58-летнего рыбовода из Берёзовского района Брестской области.…
Сообщение о пожаре в жилом доме в деревне Гневчицы Ивановского района поступило ближе к пяти…
Ноябрь в 2024 году объявлен в Беларуси месяцем охотничьего туризма. Министерство лесного хозяйства неплохо зарабатывает…
В одной из групп в соцсети пинские водители обсуждали тех, у кого слишком яркий свет…
Мы используем файлы cookies.