Амаль кіламетр прыйшлося прайсці карове на двух нагах, звесіўшыся з кузава. Гісторыя здарылася ў Баранавічах, дзе грузавы аўтамабіль перавозіў кароў. Усё было нармальна, пакуль жывёлы паводзілі сябе спакойна.
Раптам каровы сталі біць нагамі па бартах кузава. У выніку мацаванне аднаго борта зламалася і ён прыадчыніўся: адна жывёла напалову правалілася ў шчыліну.
Гэта заўважыў кіроўца легкавой машыны, якая рухалася за грузавіком. Мужчына падаў сігнал, але перавозчык кароў разгубіўся: такая сітуацыя з ім здарылася ўпершыню. Кіроўца грузавіка не ведаў, што рабіць, і сваю дапамогу яму прапанаваў мінак, які праходзіў побач.
Разлік быў на тое, што да пункта прызначэння застаўся прыблізна адзін кіламетр. Таму было вырашана ехаць на самай малой хуткасці, а мужчына, які прапанаваў дапамогу, пойдзе следам. Такім чынам, ён будзе даглядаць жывёл, каб з каровамі нічога не здарылася.
Магчыма, усё скончылася “без шуму і пылу”, калі б гэтая працэсія не патрапіла на відэа. Яго аўтар вырашыў падзяліцца незвычайным запісам з рэдакцыяй мясцовай газеты
За парушэнні правілаў перавозкі грузаў кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Здарэння магло б не быць, калі б мужчына падрыхтаваўся да рэйса. Ён мусіў праверыць, што грузавік (і, ў прыватнасці, мацаванні бартоў) знаходзіцца ў поўнай спраўнасці.